ЗША і Эўразьвяз выступілі супраць далучэньня Беларусі да СГА, пакуль Беларусь не прывядзе заканадаўства да міжнародных нормаў.

Пры канцы кастрычніка ў Жэнэве прайшлі перамовы пра далучэньне Беларусі да СГА. У часе перамоваў ЗША, Канада і Эўразьвяз выступілі супраць далучэньня Беларусі да СГА, пакуль ня будуць скасаваны заканадаўчыя нормы, што супярэчаць асноўным прынцыпам міжнароднай арганізацыі.

Галоўныя зь іх — «залатая акцыя», а таксама магчымасьць канфіскацыі ў даход дзяржавы транзытных камэрцыйных грузаў і транспарту. Беларусі не ўдалося перайсьці да наступнага этапу далучэньня — падрыхтоўкі праекту дакладу працоўнай групы. Намесьнік міністра замежных спраў Аляксандар Міхневіч кажа, што на пытаньні краінаў — сяброў працоўнай групы «Беларусь вычарпальна адказала яшчэ ўвесну».

Чыноўнікі МЗС заяўляюць, што перагаворны працэс палітызуецца па ініцыятыве ЗША й Эўразьвязу, якія «займаюць дэструктыўную пазыцыю ў дачыненьні да Беларусі як прэтэндэнта на далучэньне да СГА». Цяпер МЗС зьбіраецца заключыць як мага болей дамоў зь лякальнымі партнэрамі па СГА для дасягненьня палітычнай перавагі. «Наш лягер» — гэта Кітай, Індыя, Турцыя, Бразылія, Куба, Армэнія, Кыргызстан — усяго 18 краінаў. Першыя двухбаковыя пратаколы маюць быць падпісаныя ў сьнежні, падчас VI міністэрскай канфэрэнцыі СГА ў Ганконгу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру