Здымкі царквы да рэстаўрацыі і пасля.
Юрыст царквы Сяргей Луканін.
Некаторыя прапаведнікі чытаюць Божае слова з айпадаў.
Сляпы вернік царквы "Новае жыццё".
Царква знаходзіцца на ўскраіне Мінска, але ўжо вакол яе пабудаваны новыя спальныя раёны.
28 лістапада на сходзе Царкоўнай Рады было прынята рашэнне праводзіць штодзённыя малітвы за захаванне будынка царквы.
«24 гадзіны ў суткі вернікі будуць знаходзіцца ў будынку царквы і «прасіць Бога аб тым, каб улады адумаліся, каб Бог нам давёў планы аб тым, што рабіць, і як рэагаваць на дзеянні ўладаў», сказаў юрыст царквы Сяргей Луканін.
Луканін зазначыў, што штодня а 19.00 будуць праходзіць спецыяльныя малітоўныя служэнні ў абарону і падтрымку царквы. На гэтыя служэнні прыхаджане «Новага жыцця» запрашаюць усіх неабыякавых людзей, у тым ліку журналістаў. «Гэта пакуль усё, што мы выпрацавалі на пасяджэнні Рады», — адзначыў юрыст.
27 лістапада рэлігійная грамада Хрысціян поўнага Евангелля «Царква «Новае жыццё» атрымала прадпісанне гаспадарчага суда Мінска, згодна з якім да 5 снежня павінна вызваліць будынак па вуліцы Кавалёва, 72 (мікрараён Сухарава). У адваротным выпадку царквы пагражае прымусовае высяленне.
- Прымусовае высяленне, як гаворыцца ў дакуменце, прызначана «на падставе судовага загаду гаспадарчага суда горада Мінска па справе № 526–12/2009 ад 23 кастрычніка». Кіраўніку царквы прадпісана да 11 раніцы 5 снежня «вызваліць памяшканне, а таксама падрыхтаваць камплекты ключоў для перадачы патрабавальніку». ЖРЭУ Маскоўскага раёна, на тэрыторыі якога размешчаны будынак абшчыны, даручана «на момант прымусовага высяленне забяспечыць транспарт, рабочую сілу і ўсё неабходнае для высялення даўжніка».
- Каля сямі гадоў Мінгарвыканкам спрабуе выселіць царкву «Новае жыццё» з займанага імі будынка. У 2005 годзе гарадскія ўлады пазбавілі рэлігійную грамаду права карыстання зямельным участкам, выдзеленым ёй у бестэрміновае карыстанне.
- Каб прыцянуць увагу грамадскасці да праблем царквы «Новае жыццё», у кастрычніку 2006 года вернікі правялі
- Тым не менш, у 2009 годзе ўлады забралі ў грамады права ўласнасці на будынак царквы, а ў ліпені
- За 20 гадоў існавання «Новае жыццё» атрымала больш як тры дзясяткі судовых іскаў, пастар царквы Уладзімір Ганчарэнка і юрыст Сяргей Луканін неаднаразова зазнавалі ўціск з боку ўладаў, у тым ліку адміністрацыйны пераслед.
Тэкст: БелаПАН





