Я нарадзіўся ў Мінску, і дзяцінства маё прайшло там таксама. У сярэдзіне 60-х, у нашым двары дзяўчынкі бавіліся ў класікі, якія малявалі на асфальце.

Калі хтосьці з іх заступаў за рысу ці не трапляў біткай у патрэбную клетку, чуўся вокліч — «Страта, страта!»
Усе дзеці былі расейскамоўныя, ніхто з нас не размаўляў па-беларуску, тым не менш вымаўлялася менавіта слова СТРАТА. На той час я ўспрымаў гэтае слова абстрактна, як прыналежнасць да гульні, нават не задумваўся з якой яно мовы.

Не так даўно даведаўся, што расейцы не разумеюць слова «шуфлядка». У іх гэтая прылада завецца «ящик».

У Беларусі ж ніхто не скажа на шуфлядку «яшчык».
Шмат хто з нашых расейскамоўных, вымаўляючы беларускія словы, думаюць, што размаўляюць па-расейску.
Цікава было б працягнуць шэраг гэткіх словаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?