Каб трапіць на іх канцэрты ў мясцовы ДК, публіка ламала дзверы, каб паслухаць іх, людзі прыязджалі з Мінска, іх здымала тэлевізія, а камсамольскія актывісты зладзілі музыкам тур па Венгрыі. Праўда, апошні канцэрт «Вікторыя» так і не дайграла — яго разагнала міліцыя.
А.Гаралёў, Ю.Арэшка, Ул.Картаўцаў, А.Жалезнякоў, Л.Цеплушэнка (часова замяняў М.Рамашкевіча), Ю. Вялічка
«Вікторыя» разам з «хэнг-генератарам»
«Вікторыя» ў парку Перамогі, Рэчыца. На пярэднім плане – А.Гаралёў
«Вікторыя» ў Венгрыі. А.Жалезнякоў, Ю.Арэшка, Ул.Картаўцаў, М.Рамашкевіч, А.Гаралёў
Гісторыя
Напрыклад, Рэчыца. У
Гурт «Вікторыя» ўтварыўся ў 1971 г. пры клубе завода металічных вырабаў. Дарэчы, арганізатар і лідар «Вікторыі» Юры Арэшка вучыўся ў той жа музычнай роце ва Уруччы пад Мінскам, што й заснавальнікі «Песняроў», праўда, трохі пазней. У склад калектыву ўвайшло сем маладзёнаў, усім каля 20 гадоў, акрамя непаўналетняга Юрася Вялічкі.
«Віктарыянцы» самі выраблялі лямпавыя ўзмацняльнікі, удасканальвалі электрагітары, выдумлялі галасавыя й гітарныя эфекты. Музыкі нават вынайшлі ўласны
Склад «Вікторыі»:
Юры Арэшка — лідар, вакал;
Уладзімір Картаўцаў — клавішы, труба;
Алік Жалезнякоў — гітара;
Аляксандр Гаралёў — гітара;
Юры «Малы» Вялічка — бас;
Міхал Рамашкевіч — бубны;
Мікалай Ліпскі — гукааператар.
Ад Генсбура да Uriah Heep
«Вікторыя» спецыялізавалася пераважна на замежным
Акустычны казырок і «Гомель ТВ»
Не дзіва, што паслухаць «Вікторыю» па вечарах у парку Перамогі збіралася ці не палова Рэчыцы, а таксама з’язджаліся аматары з іншых месцаў. Прыходзіла моладзь, прынамсі вонкава падобная да хіпі. Тыя, хто не мог трапіць на паркавую танцпляцоўку, назіралі за канцэртам праз металічную сетку, што была нацягнутая вакол. Потым, праўда, улады абнеслі танцпляцоўку вялікімі шчытамі. Але чуваць
У разнастайных конкурсах самадзейнасці «Вікторыя» ўдзельнічала не з сваёй волі. Тым не менш калектыў неаднойчы рабіўся пераможцам. Пасля аднаго з такіх спаборніцтваў «Вікторыя» трапіла на гомельскую тэлевізію. Запіс трансляваўся ў эфіры, але ў архівах не захаваўся. Візіт на ТВ быў адметны і тым, што «Вікторыя» тады выканала свае цалкам аўтарскія песні, якіх было не так шмат.
Праз Венгрыю ў Бангладэш
Затым «Вікторыя» шмат паездзіла з канцэртамі па Беларусі. А ў 1974 г. камсамольскія дзеячы Рэчыцы паведамілі музыкантам пра гастролі па Венгрыі. У сувязі з гэтым ім загадалі пастрыгчыся й надзець новыя строі. Перад ад’ездам за мяжу ансамбль зладзіў канцэрт у доме культуры. Квіткоў не хапіла на ўсіх, таму публіка выламала дзверы й цалкам акупавала залу.
У Венгрыі «Вікторыя» выступала ў некалькіх гарадах. Прычым у кожным абавязкова наведвала кінатэатр і глядзела адзін й той жа фільм — «Concert for Bangladesh» Джорджа Харысана. Жыхары Рэчыцы ўпершыню пабачылі — хай сабе й на экране — сапраўдны
«Да здравствует советская милиция!»
Пасля візіту ў Венгрыю «Вікторыя» праіснавала яшчэ прыкладна два гады. Прычынаў для распаду было шмат: арганізацыйныя складанасці, сямейныя абставіны, камусьці папросту надакучыла і г.д. Адметна, што апошняя песня з апошняга канцэрту «Вікторыі» («July morning» Uriah Heep) была недайграная да канца праз умяшанне міліцыі. Калі моладзь на знак пашаны стала перад сцэнай на калені, да музыкаў выбег цэлы натоўп міліцыянтаў, якія выдралі ўсе правады й прымусілі «Вікторыю» сысці, нягледзячы на абурэнне людзей. Мікрафоны, тым не менш, хутка ўключыліся і зафіксавалі, што адбывалася навокал. Пакуль міліцыя падганяла музыкаў, каб яны хутчэй збіраліся, моладзь крычала шчырае «Виктория, не уходи!» і здзеклівае «Да здравствует советская милиция!».
Паслухаць запісы гурта можна на старонцы «Тузіна Гітоў».





