36-гадовы чэмпіён свету па боксе Уладзімір Клічко на днях выйшаў у свет з 37-гадовай амерыканскай акторкай, фотамадэллю і дызайнерам Кімарай Лі Сіманс,пра гэта піша "Us Magazine".
Пасля таго, як Уладзімір разышоўся з галівудскай актрысай Хэйдэн Пенецьеры, яму закідалі шмат раманаў. Зрэшты, усё гэта было толькі чуткамі.
Але на днях баксёра бачылі разам з Кімарай Лі Сіманс. Парачка з'явілася на прэзентацыі парфумы ў Лос-Анджэлесе і пяшчотна абдымалася, пазіруючы фатографам.
Як вядома, з мая мінулага года ўкраінец Клічко з'яўляецца адным з самых жаданых халасцякоў свету.
А Кімара Лі Сіманс нядаўна разышлася з акцёрам Джыманам Хансумам, ад якога мае сына.