Былы муж папулярнай выканаўцы беларускага паходжання Анжалікі Агурбаш Мікалай даў вялікае інтэрв’ю. Ён распавёў, што іх сын Анастас балюча ўспрыняў развод бацькоў і ў яго на гэтым фоне нават пачалося раздваенне асобы. А яшчэ Агурбаш заявіў, што гатовы прыняць Анжаліку назад.
Нядаўна ў СМІ прайшла інфармацыя, што нібыта
Ён паабяцаў пасяліць яе ў доміку для прыслугі.
«Ведаеце, пасля майго нядаўняга паломніцтва на святую гару Афон я сапраўды прапаноўваў Анжаліцы пачаць размову пра ўз’яднанне сям’і, так як перыяд сваркі паказаў, наколькі ўстойлівыя і моцныя нашы пачуцці і наколькі глыбокія пакуты нашага сына Анастаса і ўсіх сваякоў. Ад гэтага распаду сям’і я і Анжаліка знаходзімся ў глыбокай дэпрэсіі», — цытуюць Мікалая Агурбаша Life News.
Былы муж спявачкі заявіў, што іх сын Анастас вельмі балюча ўспрыняў развод бацькоў: «Анастас знаходзіцца ў глыбокай дэпрэсіі, і ў яго пачалося раздваенне асобы: з татам адно жыццё, а з бабуляй — іншае.Таму я пакуль адышоў ад выхавання сына! Але ўпэўнены, што ён павінен жыць і выхоўвацца татам. Ва ўсякім выпадку, тата заўсёды начуе дома, заўсёды побач».
Мікалай Агурбаш адверг усе чуткі, што ў яго нібыта з’явілася іншая жанчына: «Ні з кім я не збліжаўся і ажаніцца я не збіраюся. Пасля наведвання Святой гары Афон у Грэцыі я вырашыў пачакаць і з развянчаннем. (…) «.
Больш за тое, Агурбаш заявіў, што гатовы прыняць Анжаліку назад: «Сэрца маёУвогуле, я чакаю яе! Ведаеце, на Афоне я спавядаўся і прычасціўся, дараваў ёй здраду, і гатовы з чыстага ліста паспрабаваць пачаць усё спачатку.па-ранейшаму занята Анжалікай.
Ёй няма чаго перажываць, цяпер, калі суды скончыліся, я гатовы абмеркаваць рэальную дапамогу сваёй былой жонцы».





