Рада міністраў фінансаў еўразоны ўхваліў чарговы транш дапамогі Грэцыі ў памеры 34 млрд еўра.
Выплата траншу адкладалася некалькі месяцаў. Пры гэтым агульны памер фінансавай дапамогі павінен быў скласці 43,7 мільярда еўра.
Як паведаміў кіраўнік Еўрагрупы Жан-Клод Юнкер, сродкі будуць прадастаўлены Грэцыі на наступным тыдні.
На прэс-канферэнцыі ён таксама заявіў, што Грэцыі ў будучыні не абавязкова спатрэбяцца дадатковыя меры для скарачэння суадносін дзярждоўгу да ВУП краіны.
Бі-Бі-Сі
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ