Да нараджэння пляменніка або пляменніцы брытанскага прынца Гары [дзіця прынца Уільяма і герцагіні Кембрыджскай] застаецца яшчэ некалькі месяцаў, а хлопцу ўжо прысвоілі званне самага крутога дзядзькі ў свеце.

28-гадовы плэйбой стаў бясспрэчным лідарам па выніках апытання, праведзенага сайтам «Cupid.com». Пра гэта паведамляе «The Daily Mail».

За Гары прагаласавалі 85% мужчын і 98% жанчын, якія не сумняваюцца, што з яго будзе класны мужык.

Пры гэтым 93% жанчын і 84% мужчын лічаць, што так, як жыве прынц, і павінен жыць сапраўдны кавалер.

Гары сапраўды добра ладзіць з дзецьмі.
У мінулым годзе падчас канцэрту ў Гайд-парку прынц заўважыў, што 10-гадовай дзяўчынцы нічога не відно, і падняў яе сабе на плечы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?