Былы прэм’ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі публічна прызнаўся, што ў яго ёсць нявеста. 76-гадовы палітык распавёў у нядзелю ў тэлеінтэрв’ю Canale 5, што дзяўчыну завуць Франчэска і ў іх розніца ва ўзросце 49 гадоў.

Раней СМІ пісалі, што пасіяй Берлусконі стала 27-гадовая былая каралева прыгажосці Франчэска Паскале.

«Так, гэта афіцыйна. Я заручыўся з ёй. Яна з Неапаля. Завуць Франчэска, і яна не толькі прыгожая вонкава, але і ўнутрана. Яна да мяне вельмі добра ставіцца, і гэта ўзаемна», — заявіў Берлусконі ў інтэрв’ю ў перадачы Domenica 5 Live. Палітык раней быў жанаты двойчы, ён ужо трэці год вядзе шлюбаразводны працэс з другой былой жонкай, маці сваіх траіх дзяцей Веранікай Ларыа.

Экс-прэм’ер расказаў, што знаёмы з Франчэскай сем гадоў. Дзяўчына ўзначальвала клуб прыхільнікаў палітыка. На сабраныя грошы добраахвотнікаў яна заказвала самалёт, які лётаў над узбярэжжам краіны з плакатам: «Сільвіа, нам цябе не хапае». Потым яна змяніла надпіс на «Сільвіа, мне цябе не хапае».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?