Сафія Гройсман нарадзілася ў Беларусі, але ў 1960-м яе сям’я пераехала ў Польшчу, а пасля ў ЗША. Некалькі гадоў таму яна наведала родную Любчу і нават знайшла хату, дзе калісьці жыла. Да таго ж парфумер любіць узгадваць, што ў вайну яе бацькі партызанілі, а тата выратаваў маці з гета.

У ЗША Сафія стала сапраўднай зоркай парфумерыі — яна стварыла ледзь не самыя яскравыя водары апошніх 30 гадоў. Працавала з Івам Сен-Ларанам, Кэльвінам Клейнам, фірмай «Ланком». Яна

распрацоўвала «персанальныя» водары для Элізабет Тэйлар і, як сцвярджаюць шматлікія інтэрнэт-крыніцы з яе біяграфіяй, Аляксандра Лукашэнкі
Аднак апошняе яна аспрэчвае.

Цяпер спадарыня Гройсман стварыла водар «Белая Русь #5», у памяць пра краіну нараджэння. Яго прэзентацыя адбудзецца сёння, падчас адкрыцця парфумернай майстэрні ў Беларусі. Падрабязнасці чытайце пазней на нашым сайце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?