Кампанія Microsoft нарэшце скончыла працу над беларускім моўным пакетам для аперацыйнай сістэмы Windows 8. Ён даступны ў цэнтры абнаўлення. Спампоўванне бясплатнае.

Беларускамоўны пакет можа быць усталяваны на расійскамоўную ці англамоўную версію аперацыйнай сістэмы. Аднак пакуль што даступны толькі для Windows 8.

Калі вы працуеце ў гэтай сістэме, трэба націснуць «Налады — Панель кіравання — Мова». Там абраць «Беларуская» , перайсці ў яе «Параметры» і спампаваць новы моўны пакет. Ён займае 3,8 мегабайта. Сам працэс яго ўстаноўкі займае каля 7–8 хвілін. Пасля перазагрузка — і нас нарэшце сустракае беларускамоўны экран.

Недаперакладзеных фраз яшчэ вельмі многа. «Праграмы і кампаненты» і «Уліковыя запісы карыстальніка» напісаныя па-беларуску, а вось «Клавиатура» і «Мышь» — чамусьці не.
Абдруковак пакуль што нябачна, але гэта на першы погляд.

Моўны пакет зроблены наркамаўкай.

Поўны спіс моўных пакетаў, даступных для скачвання, знаходзіцца тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?