Мініфільм прысвечаны палітрэпрэсаванаму карэспандэнту "Gazeta Wyborcza" Андрэю Пачобуту. Гісторыя, пададзеная ў “Хроніцы суднага дня” - фрагмент агульнае карціны і атмасферы перасьледу, у якой працуюць журналісты ў Беларусі.

18 сакавіка 2011 г. Гродзенская абласная пракуратура завяла справу супраць А. Пачобута за абразу прэзідэнта Беларусі (частка 1, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу РБ). 6 красавіка Пачобут быў затрыманы і ўзят пад варту. Супраць яго была заведзена яшчэ адна крымінальная справа – за паклёп на Аляксандра Лукашэнку (частка 1, артыкула 367 Крымінальнага кодэкса РБ). Працэс у закрытым рэжыме пачаўся 14 чэрвеня у судзе Ленінскага раёна Гродна. 5 ліпеня 2011 г. А. Пачобут быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на 2 гады.

Суд апраўдаў журналіста па артыкуле “Абраза прэзідэнта РБ”, але прызнаў вінаватым у паклёпе.

21 чэрвеня 2012 г. Андрэй Пачобут быў арыштаваны дома, супраць яго заведзеная крымінальная справа па артыкуле “Паклёп на прэзідэнта”. Падставай сталі нататкі Андрэя ў блогу і ягоныя артыкулы на сайтах “Хартыя-97″ і “Беларускі партызан”. 30 чэрвеня Андрэй быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе. Апошні раз тэрмін следства падоўжаны да 21 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?