Карыстальнікам сацыяльнага таксі ў Мінску абмежавалі паездкі на гандлёвыя аб’екты па рэалізацыі прамысловых і гаспадарчых тавараў да двух разоў у месяц. Аб гэтым паведамілі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Адпаведная норма змешчана ў апублікаваным сёння рашэнні Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў, якім уносяцца змяненні і дапаўненні ў Праграму развіцця сацыяльнага абслугоўвання ў горадзе Мінску на 2011–2015 гады.

Як растлумачылі спецыялісты, новаўвядзенні ў сістэму выклікаў абумоўлены тым, што некаторыя мінчане празмерна карыстаюцца паслугай сацыяльнага таксі для наведвання гандлёвых цэнтраў,
у той час як спецаўтатранспарт у першую чаргу прызначаны для дастаўкі жыхароў да ўстаноў аховы здароўя, рэабілітацыйных цэнтраў, аптэк, аб’ектаў сацыяльнай сферы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?