Сусветна вядомая скрыпачка зноў прыязджае ў Мінск. Яе канцэрт пройдзе 17 лютага ў Палацы Рэспублікі.

Кошт квіткоў ад 380 тыс. да 1,5 млн рублёў.

Ванэса-Мэй (Ванэса-Мэй Ванаком Нікалсан) — скрыпачка, якой няма роўных у жанры красовэр (класічнай музыкі ў сучаснай апрацоўцы). У Мінску Ванэса Мэй абавязкова выканае скрыпічныя шэдэўры нямецкіх кампазітараў: Баха, Брамса, Бетховена і Бруха. Вядомыя творы ў яе выкананні прагучаць па-новаму — эмацыйна, ярка і незвычайна. Публіку чакае выбухная сумесь розных стыляў, уключаючы класіку, рок, тэхна, джаз, дыска, фьюжн і фламенка, а таксама аранжыроўкі вялікай класікі з апошняга альбома Ванэсы-Мэй «Choreography».

У Ванэсы-Мэй — англійскае грамадзянства і пячатка Сінгапура ў пасведчанні аб нараджэнні. Яна нарадзілася ў адзін дзень з італьянскім скрыпачом і кампазітарам Нікола Паганіні, праўда на 200 гадоў пазней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?