Адной з вуліц у сталіцы Літвы прапануецца даць імя першага прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына, паведаміла ў сераду газета Vilniaus diena.

Выданне сцвярджае, што па пытанні ўвекавечання памяці былога прэзідэнта Расіі ў мэрыю звярнуўся парламенцкі камітэт па замежных справах, аднак сама вуліца пакуль яшчэ не выбрана.

У сераду віленскія ўлады маюць намер разгледзець прапанову назваць некалькі вуліц у сталіцы, у якіх пакуль няма назваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?