Савет міністраў Беларусі прыняў 14 снежня пастанову № 1158, згодна з якой,
ААТ «Нафтан» павінна пералічыць 600 мільярдаў рублёў (больш за $70 мільёнаў) у бюджэтны фонд нацыянальнага развіцця.Гэтыя грошы будуць выплачаныя ў дадатак да той часткі прыбытку, якую «Нафтан» пералічвае ў бюджэт.
Прычым
600 мільярдаў рублёў патрэбныя тэрмінова — да 29 снежня 2012 года.





