Кітай прадаставіць Беларусі льготны крэдыт на рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па стварэнні нацыянальнай спадарожнікавай сувязі і вяшчання.

Што гэта такое? Згодна з Нацыянальнай праграмай даследавання і выкарыстання касмічнай прасторы ў мірных мэтах,

неўзабаве ў Беларусі павінна атрымаць развіццё спадарожнікавая тэлефонная сувязь, запрацаваць спадарожнікавы інтэрнэт. Апроч таго, беларускія тэлеканалы змогуць вяшчаць на ўсе краіны свету.

У космасе ўжо забраніраваныя дзве каардынаты для беларускага спадарожніка: 37,7 і 64,4 градуса ўсходняй даўгаты над экватарам. Канкрэтнае размяшчэнне будзе абранае пасля.

Апроч касмічнага праекту,

азіяты таксама пазычаць грошы на рэканструкцыю дарогі паміж Бабруйскам і Жлобінам на трасе Мінск-Гомель.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?