Пра гэта паведаміў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 19 снежня.

«У мяне няма прагнозаў, бо не я вызначаю лічбы балансу. Але гэтае пытанне пакуль не ўзгодненае, — сказаў ён. — Беларусь просіць 23 мільёны тон, мы пакуль пагаджаемся на 18,5 мільёна тон нафты.
Я ведаю, што ўнутраныя патрэбы Беларусі ацэньваюць у 7–8 мільёнаў тон. тое, што пастаўляецца звыш гэтых аб’ёмаў, дае схаваныя страты расійскаму бюджэту. Мы разумеем, што прагноз Беларусі па эканамічных паказчыках і бюджэт звярстаныя з разліку 23 мільёнаў тон. Вядома, ёсць цяжкасці».

Паводле слоў Сурыкава, калі бакам не ўдасца дамовіцца да канца гэтага года, у першым квартале наступнага Расія можа крыху павялічыць аб’ёмы паставак (зыходзячы з агульнага аб’ёму паставак 18 млн. тон на год), каб загрузіць нафтаперапрацоўчыя магутнасці беларускіх прадпрыемстваў, а затым будуць працягвацца перамовы па балансе.

Усё гэта «звязана з тымі справамі, якія былі спрэчнымі, — гэта пытанне вяртання светлых нафтапрадуктаў на Расію, і слізкая тэма з растваральнікамі-разбавіцелямі», растлумачыў дыпламат.

На пытанне, ці па-ранейшаму Расія настойвае на вяртанні 1,5 млрд долараў мытаў у якасці кампенсацыі за экспарт Беларуссю растваральнікаў, Сурыкаў адказаў: «Калі б ваш сусед па кватэры выцягнуў у вас з кішэні прыкладна адну сотую вашых гадавых даходаў, вы б прасілі іх вярнуць? Так што тэма прысутнічае. Пытанне ў тым, як гэта зрабіць? Мы разумеем, што гэта надзвычай цяжка, але бакі шукаюць падыходы».

Пасол дадаў, што гэта не проста эканамічная сітуацыя «сама па сабе». «Яшчэ і крыўдна Расійскай Федэрацыі, што з намі такім чынам можна рабіць. І знешнепалітычна, і ўнутрыпалітычна крыўдна, таму што ў нас там таксама хапае апазіцыі, якія гэтую тэму могуць капаць, калі дабяруцца», — сказаў Сурыкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?