Тарыфы на электрычную энергію для насельніцтва пакрываюць каля 40% яе сабекошту, на цеплавую — каля 15%.
Пра гэта паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар ДВА «Белэнерга» Аляксей Шырма.

У Беларусі плануецца ўвесці дыферэнцыраваныя тарыфы на электраэнергію. Каб вывучыць думку насельніцтва, правялі апытанне. «Яно паказала, што насельніцтва ставіцца з разуменнем да магчымага змянення тарыфаў», — адзначыў гендырэктар.

У цэлым сістэму тарыфаў на электраэнергію будуць аптымізаваць.
Аб’ёмы перакрыжаванага субсідавання плануецца звесці да мінімуму.

Мяркуецца, што ліміт спажывання электраэнергіі, які аплачваецца па сацыяльным тарыфе, складзе для кватэр з газавай плітой 150 кВт · гадзін, для кватэр з электраплітой — 250 кВт · гадзін у месяц.

У выпадку, калі аб’ём спажывання электраэнергіі складзе да 300–400 кВт ·гадз, будзе дзейнічаць 30-працэнтная дэльта. За астатнюю спажытую электраэнергію аплата будзе вырабляцца па сабекошце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?