Інцыдэнт адбыўся два дні таму ў Пінскай цэнтральнай бальніцы.

Інфармацыю нам пацвердзіў галоўны доктар бальніцы Віктар Асачук. Па яго словах, пацыент сапраўды быў у стане алкагольнага ап’янення. 20-гадовы хлопец прыбыў у бальніцу разам са сваімі абоіма бацькамі. І ўсе трое былі п’янымі.

— У пацыента была разбітая галава, і лекар аказаў яму медыцынскую дапамогу. Аднак апасля хлопец пачаў размазваць кроў па сценцы. Доктар зрабіў яму заўвагу, за што атрымаў траўму вострым прадметам у вока, — патлумачыў нам Віктар Асачук.

— Калі ацаніць стан доктара медыцынскімі словамі-то яго можна назваць «здавальняючым». Але ці будзе яго вока пасля лячэння бачыць — гэта яшчэ вялікае пытанне. Магчыма, што і не…

У Пінскім ГАУС пракаментаваць сітуацыю нам адмовілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?