Жонка міністра замежных спраў Беларусі Вера Палякова-Макей 19 снежня правяла сустрэчу з жонкамі кіраўнікоў дыпламатычных місій і прадстаўніцтваў міжнародных арганізацый з нагоды Калядаў і Новага года.

Мерапрыемства адбылося ў Беларускім дзяржаўным цырку. Як сказала на сустрэчы Вера Палякова-Макей, напярэдадні Калядаў і Новага года ўсе чакаюць святочных падзей і цудаў.

Перадсвяточным падарункам для замежных дам стаў спектакль на арэне цырка, дзе для гасцей выступалі паветраныя гімнасты, клоуны. Цыркавыя артысты бліснулі майстэрствам і шчодра былі ўзнагароджаны апладысментамі.

Замежныя дамы пазнаёміліся таксама з гісторыяй цырка, з музеем, у якім прадстаўлены гістарычныя дакументы, фатаграфіі і афішы 19-га стагоддзя, калекцыя лялек-клоўнаў.

У сустрэчы прыняла ўдзел дырэктар Белдзяржцырка, мастацкі кіраўнік, народная артыстка Беларусі Таццяна Бандарчук, якая ўзначальвае гэтую ўстанову з 1996 года.
Яна падзялілася творчымі планамі на будучы год.

На сустрэчы, што прайшла ў цёплай атмасферы, галоўнымі тэмамі былі Каляды, Новы год. Вера Палякова-Макей пажадала ўсім жанчынам здароўя, шчасця, дабра і міра ў новым 2013 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?