Мінскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі (МТІС) з 1 студзеня 2013 года істотна змяняюць спіс транслюемых тэлеканалаў.

Змены не абмяжоўваюцца знікненнем канала «Еўраспорт». Таксама не будзе працягнутая трансляцыя наступных каналаў: «Еўраспорт-2», музычны VH1, дзіцячы Nickelodeon, пазнавальны Animal Planet, а таксама малапапулярныя CBS Drama, CBS Reality, «Совершенно секретно», + ТВ, AXN Sci-Fi.

Што будзе транслявацца замест іх?

Месца «Еўраспорту» зойме расійская «Культура».

У начны час на гэтай хвалі будзе ісці тэставае вяшчанне канала HD Life у добрай якасці.

Апроч таго, месца ў спісе тэлеканалаў зоймуць музычны канал «RU.TV» (відэаверсія «Рускага радыё»), дзіцячы канал «Карусель», «Нано ТВ» (пра нанатэхналогіі і інавацыі), «Маці і дзіця», расійскі пазнавальны канал «Мая планета», «24 Тэхна», «Рускі экстрым», і сямейны TLC ад стваральнікаў Discovery.

Спартыўная частка сеткі вяшчання будзе пашырана чарговым з’яўленнем хакейнага канала «КХЛ».

* * *

МТІС — галоўны мінскі кабельны аператар. Яго паслугамі карыстаецца каля 85% насельніцтва горада.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру