Хакеіст Павел Бурэ ўпершыню ў жыцці рыхтуецца стаць бацькам. Яго жонка Аліна на пятым месяцы цяжарнасці.
У іх будзе хлопчык. Зорная пара жыве ў ЗША, там і будуць чакаць нараджэння дзіця.

Павел Бурэ нарадзіўся ў Мінску ў 1971 годзе, яго маці беларуска.
Ён быў адным з самых папулярных і паспяховых хакеістаў ў 1990-ыя, атрымаў мянушку «Руская ракета». У сезонах 1993/1994, 1999/2000 і 2000/2001 станавіўся найлепшым снайперам чэмпіянатаў НХЛ.
Агулам у наймацнейшай хакейнай лізе свету ён правеў 766 гульняў, у якіх набраў 849 ачкоў (472 шайбы + 377 перадач) — у сярэднім больш чым ачко за гульню!
З постсавецкіх хакеістаў лепшая статыстыка выступленняў толькі ў цяперашніх зорак — Аляксандра Авечкіна і Яўгена Малкіна.
У 34 гады Бурэ быў вымушаны скончыць кар’еру праз хранічную траўму калена.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?