Сёння на Ялінцы будзе аншлаг. Зала на 240 месцаў, цалкам запоўненая беларускімі сем’ямі. Жадаючых шмат, будзем думаць пра прыстаўныя крэслы.

У той жа дзень і на наступны ў Менску адбудуцца Яліначкі для самых маленькіх — туды запісаліся ўжо больш за 100 дзетак (разам з дарослымі прыйдзе прыблізна 250 чалавек). У той жа час «Галерэя Ў» ладзіць свае калядныя дзіцячыя святы са сваімі ўдзельнікамі.

І гэта не сон!

Хто там ные пра заняпад беларускасці? Вазьміце акуляры і калькулятар, закрыйце рот — разуйце вочы! Сёлета мы нават не рабілі рэкламы — паўтысячы чалавек сабраліся ў выніку абмеркавання на форуме. Агульная колькасць беларускіх сямейных калядных імпрэзаў у гэтым сезоне ўжо больш за 10. Без праблем дахаты можна запрасіць беларускіх калядоўнікаў, Святога Мікалая, Дзеда Мароза і Зюзю — нават выбар ёсць. Можна паехаць сустракаць па-беларуску НГ у загарадны гатэль, можна наведаць беларускі карпаратыў. І на ўсё ёсць попыт! Плацежаздольны попыт, хачу падкрэсліць!

Так што ныцікі на тэму таго, як складана быць беларусам і мець беларускую сям’ю ў беларускім грамадстве — лузеры, якія нават не спрабавалі. Але неўзабаве далучацца — бо мы стварылі моду, і яна ўжо мацней за загады і густы!

* * *

Ялінкі

29–30 снежня

Яліначка для самых маленькіх

Клуб Loft (Броўкі, 22).

У праграме: Дзед Мароз, гульні, шоу мыльных бурбалак, пачастункі, майстар-класы ды інш.

Не забудзьцеся ўзяць з сабой падарунак для Вашага дзіцяці, шчыльна запакаваны, з яго імем і прозвішчам. Падарунак трэба аддаць на ўваходзе, пазней Вашаму дзіцяці яго падарыць Дзед Мароз.

Уваход: 40 000 рублёў. Квіток на бары абменьваецца на ежу.

Інфармацыя: [email protected], +375 29 7846313 (МТС), +375 29 9117887 (velcom).

29 снежня

Ялінка ў Тэатры юнага гледача

Суполка «Нашы дзеткі» ладзіць ялінку ў Тэатры юнага гледача. Пачатак, а 16-й.

Пасля святкавання адбудзецца спектакль «Вясёлы Роджар».

Падрабязнасці можна даведацца тут.

Канцэрты
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?