Бірманскія ўлады ўпершыню дазволілі зладзіць Новы год з піратэхнічным шоу ў Рангуне, што аналітыкі ахарактарызавалі як «далейшую лібералізацыю грамадскага жыцця».

Маштабная пастаноўка з феерверкамі пройдзе каля 98-метровай пазалочанай пагады Шведагон — адной з галоўных славутасцяў сталіцы М’янмы (Бірмы).

Раней, паводле законаў ваеннага рэжыму, грамадскія сходы на вуліцах былі забароненыя па ўсёй краіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?