Беларуская анімацыйная студыя Cubincup («Кабінкап») сумесна з кампаніяй Bulbatronic («Бульбатронік») 10 месяцаў працавала над стварэннем беларускага анімацыйнага серыяла для дзяцей, які назвалі «Робікі».

Анімацыя цела і асноўных рухаў выканана з дапамогай абсталявання motion capture (захоп рухаў), якое было куплена ў ЗША спецыяльна для гэтага праекта. З выкарыстаннем гэтага метаду ў 2004 годзе створаны мультфільмы «Палярны экспрэс», «Апошняя фантазія», такія кінафільмы, як «Аватар», «Уладар Пярсцёнкаў», «Беавульф».

У першым сезоне плануецца выпусціць 26 серый, кожная з якіх разлічана на 5-6 хвілін.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?