Адпаведны Указ № 577 «Аб удакладненні асобных паказчыкаў рэспубліканскага бюджэту на 2012 год» падпісаў 29 снежня Аляксандр Лукашэнка.

«Выдаткаваць з рэспубліканскага бюджэту:

3.1. за кошт сродкаў рэзервовага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Міністэрству сувязі і інфарматызацыі для Дэпартамента інфарматызацыі 2 600 000 тысяч рублёў, у тым ліку ў 2012 годзе — 2 455 000 тысяч рублёў, у 2013 годзе — 145 000 тысяч рублёў, на фінансаванне прац па стварэнні новага інтэрнэт-партала прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Як распавялі ў Мінсувязі, над новым сайтам працуюць толькі беларускія спецыялісты. Ён будзе гатовы ўжо вясной гэтага года.

«Па праекце ў яго гатоўнасць у першым квартале. То бок ці то ў траўні, ці то ў красавіку ён мусіць уступіць у моц».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?