Культавы брытанскі спявак Дэвід Боўі у дзень свайго 66-годдзя (сёння, 8 студзеня) выпусціў новы сінгл, упершыню за доўгія гады маўчання. У гэты ж дзень выйшаў відэакліп на песню Where Are We Now? («Дзе мы цяпер?»)

Песня ўвойдзе ў новы альбом The Next Day («Наступны дзень»), які, як чакаецца, выйдзе ў сакавіку.

Боўі не выступаў з 2006 года. У апошнія гады ён таксама рэдка паказваўся на людзях. Апошні альбом Reality («Рэальнасць») ён выпусціў у 2003 годзе.

Новая песня была запісаная ў Нью-Ёрку. Яе прадзюсаваў даўні сябар і калега Боўі Тоні Вісконці.

Музычныя крытыкі ўспрынялі вестку пра новы альбом як поўную нечаканасць.

«Ён сапраўдны артыст. Ён не выпускае альбом толькі таму, што прыйшоў час для выхаду новага альбома. Ён выпускае яго толькі тады, калі ў яго ёсць што сказаць»,

— заўважыў ды-джэй радыёстанцыі BBC Radio 4 Джон Уілсан.

Прэс-сакратар спевака ў афіцыйным каментары заўважыў, што «заставацца ў цені і пазбягаць індустрыяльнага канвеера — гэта вельмі ў стылі Боўі».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?