Грузія вырашыла адмовіцца ад прызыву ў войска. Як заявіў міністр абароны Іраклій Аласанія, праз чатыры гады войска будзе камплектавацца толькі кантрактнікамі.

Па словах кіраўніка Мінабароны, на першым этапе ведамства збіраецца скараціць тэрмін службы па прызыву. Замест 15 месяцаў прызыўнікі будуць служыць 12.

31 снежня 2012 г. завяршыўся восеньскі прызыў у грузінскую армію. На службу паступілі 7 400 навабранцаў. Усяго ў 2012 годзе на службу паклікалі каля 13 тысяч чалавек.

У канцы снежня Украіна заявіла, што адмаўляецца ад прызыву ў войска.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?