Непаўнагадовая вучаніца 9 класа з пасёлка Рэчыца Столінскага раёна, якая сышла з дому ў навагоднюю ноч, знайшлася сёння 8 студзеня ў вёсцы Манькавічы.

Як паведамілі ў Столінскім РАУС, аператыўнікі знайшлі дзевяцікласніцу жывой каля гадзіны дня ў старым доме ў Манькавічах, дзе яна разам з іншымі асобамі хавалася ў падвале старога дома.

«Цяпер яна знаходзіцца ў нас у РАУС. Высвятляем прычыны ўцёкаў, каб папярэдзіць падобнае ў далейшым», — паведаміў супрацоўнік РАУС.

14-гадовая дзяўчына знікла з дому напярэдадні Новага года. Пра яе знікненне маці заявіла ў міліцыю толькі 5 студзеня. Дзяўчына, па словах міліцыянтаў, і раней сыходзіла з дому і знаходзілася на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?