Трагедыя здарылася ў доме па вуліцы Кіжаватава, 62.

Трагедыя здарылася ў доме па вуліцы Кіжаватава, 62.

Жанчына з паўтарамесячным дзіцем выкінулася з 7-га паверха шматкватэрнага дома, абодва загінулі, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у аўторак у РУУС Кастрычніцкага раёна Мінска.

Заведзена крымінальная справа па п.2 ч.2 арт.139 КК (забойства заведама малалетняга). Вядома, што напярэдадні, 5 студзеня, жанчына развялася з мужам. Паводле папярэдніх звестак, прычынай разводу ў гэтай сям'і стала п'янства мужа. Пасля жанчына часова жыла ў сваіх бацькоў.

Пры аглядзе кватэры былі выяўленыя таблеткі. Гэта з'яўляецца падставай меркаваць, што жанчына прымала антыдэпрэсанты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?