Каліноўскага, які аддаў жыццё за ідэю, набіваюць на грудзі юнакі.
Так сыграў Кастуся Каліноўскага ў аднайменным фільме (1928) народны артыст СССР Мікалай Сіманаў.
Мастак Пётра Сергіевіч, сучаснік Сталіна і Гітлера, так уяўляў характар правадыра паўстанцаў.
Уладзімір Стальмашонак змясціў Каліноўскага на сваё манументальнае «Слова пра Беларусь» (1972).
Майка-цішотка, самвыдат (ХХІ стагоддзе). На ёй — пароль паўстанцаў-каліноўцаў.
Графіці ў Мінску з цытатай з Каліноўскага (2011).
З фота Ахіла Банольдзі 1863 года на нас глядзіць суровы, рашучы, здаровы белавежскі чалавек.
Часам імкненне «развянчаць міфы» спараджае спрошчаны і памылковы погляд на мінулае. Ацэнкі Віктара Хурсіка аналізуе доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук.
1. Ці паўплывала паўстанне на фармаванне беларускай нацыі і дзяржаўнасці?
Віктар Хурсік: Трэба разумець, што Каліноўскі як выказнік мараў беларускага народа, з’явіўся ў савецкай гістарыяграфіі. Насамрэч, у 1863 годзе ніякай гаворкі пра Беларусь і беларускую нацыю не было і гэта падкрэслівалі самі памешчыкі. Яны запісвалі сябе палякамі, а сяляне — тутэйшымі. У той час у беларусаў не было нацыянальнасці. Таму нельга казаць, што паўстанне Каліноўскага заклала нейкі падмурак дзяржаўнасці альбо, прынамсі, яго аднаўлення. Гэта было не так.
Алесь Смалянчук: Сапраўды, Каліноўскі, які нарадзіўся ў першай палове ХІХ стагоддзя, не мог змагацца за беларускую нацыянальную ідэю, бо беларускага нацыянальнага руху ў разуменні ХХ ст. тады не існавала. Як не існавала ўкраінскага і літоўскага нацыянальных рухаў — яны толькі ўзнікалі. Эпоха нацыяналізму толькі распачыналася. Але
Каліноўскі з ягонай беларускай мовай «Мужыцкай праўды» і «Лістоўз-пад шыбеніцы», з апантанасцю лёсамЛітвы-Беларусі , што выклікала канфлікты з варшаўскім кіраўніцтвам, стаяў ля вытокаў беларускай ідэі. У палітычнай традыцыі ён быў адным з апошніх «ліцвінаў» і адным з першых беларусаў.
Каліноўскі мог не ўсведамляць сябе беларускім нацыянальным дзеячам [проста таму што тады яшчэ назва «беларус» не мела агульнанацыянальнага значэння, была хутчэй рэгіянальнай. — Рэд.]Але ж мы мяркуем пра постаць, ацэньваючы яго дзеянні і той след, які ён пакінуў.
Постаць Каліноўскага, яго вобраз у мастацтве, музыцы, літаратуры, традыцыя змагання, закладзеная ім, адыгралі вялізную ролю падчас фармавання нацыянальнага руху ХХ стагоддзя.Можна сказаць, што беларускім нацыянальным героем Каліноўскі стаў пасля смерці. (Згадаем: у 2006 годзе, падчас пратэстаў у часе прэзідэнцкіх выбараў, удзельнікі намётавага лагера называлі Кастрычніцкую Плошчай Каліноўскага.)
2. Ці можна Каліноўскага параўноўваць з бальшавікамі?
Віктар Хурсік: Каліноўскі быў
Алесь Смалянчук: Называць Каліноўскага
Бальшавікі дзейнічалі ва ўмовах нацыянальнага Адраджэння многіх прыгнечаных імперыяй народаў. Нацыяналістаў успрымалі як ідэйных канкурэнтаў і праціўнікаў дактрыны «сусветнай рэвалюцыі».Каліноўскі ж, яшчэ раз падкрэслю, жыў у іншы час. Але ён ужо адчуваў набліжэнне эпохі нацыяналізмаў і сам гэтаму спрыяў.
3. Ці многа было паўстанцаў?
Віктар Хурсік: Сілам, якія падаўлялі паўстанне, было выгадна, каб гэтых паўстанцаў на паперы было больш. Яны маглі накладаць кантрыбуцыі на маёнткі, рэквізаваць маёмасць, нажываліся на гэтым, і гэты клубок каціўся ажно да 1869 года. Лічбу 77 тысяч я б паставіў пад сумнеў.
Алесь Смалянчук: На маю думку, удзельнікаў паўстання было нашмат больш за 77 тысяч. Бо
каго можна лічыць удзельнікамі? Толькі тых, хто са зброяй сышлі ў лясы? А як жа тыя, хто дапамагаў — інфармацыяй, прадуктамі, лекамі? Як жа тыя, хто, нягледзячы на жорсткія пакаранні, насілі жалобу па загінуўшым, тыя, хто запальваў знічы на магілах загінуўшых паўстанцаў?Для гэтага трэба была вялікая смеласць, бо пакаранні былі жорсткія: улада мела права высылаць людзей у Сібір у адміністратыўным парадку — без суда.
4. Як ставіліся да паўстанцаў сяляне?
Хурсік: У Польшчы сяляне ў большасці не здраджвалі сваім памешчыкам. Расейская ўлада, якая прыйшла падаўляць паўстанне, звярнулася да іх і папрасіла: «Скажыце, каго вы больш ненавідзіце. Выкажце свае крыўды і мы іх усіх павяжам». Польскі селянін не здаваў свайго памешчыка. У Беларусі было інакш. Калі ўлады звярнуліся да сялян, то яны са шчырай душой пачалі здаваць сваіх памешчыкаў. Добраахвотнікі, якіх паклікаў урад для затрымання паўстанцаў, у Беларусі вызначаліся вялікай колькасьцю спайманых. І потым яны былі дастойна ўшанаваныя расейскім урадам.
Алесь Смалянчук:
У Гродзенскай і Віленскай губернях каля 17% сялянаў узяло ўдзел у паўстанні. Гэтая лічба ёсць у падручніках. І гэта вялізная лічба, нашмат большая, чым па Польшчы.Не выключана, што такая сялянская падтрымка была дасягнутая, дзякуючы якраз «Мужыцкай праўдзе» і наогул дзейнасці Каліноўскага.
Кажучы, што «сяляне выдавалі паноў», трэба звяртаць увагу на тагачасны
У 1861 годзе царскі ўрад адмяніў прыгон. Гэта быў вялікі не толькіЗазначу, што пад уплывам паўстання ўлады ўжо 1 траўня 1863 г. адмяняюць «часоваабавязанае становішча» і стымулююць выкуп памешчыцкай зямлі, даючы сялянам крэдыты. Трэба было выбіраць паміж атрыманнем зямлі, што гарантавала бязбеднае існаванне, і паўстанцамі, якія змагаліся супраць усёй Імперыі. Выбар большасці сялянаў, у т.л. і польскіх (!) сялянаў, быў відавочным. [Рэд. І польскія сяляне пад уплывам дзяржаўнай агітацыі выступалі супрацьсацыяльна-эканамічны , але і палітычны праект расейскага царызму. Між іншым ён меў прапагандысцкія мэты: паказаць сялянам, што цар — іх галоўны заступнік. Тое, што сяляне ўвогуле далучаліся да паўстання, можна лічыць поспехам паўстання.
5. Ці можна раўняць Каліноўскага і Мураўёва?
Віктар Хурсік: Былі словы ў «Мужыцкай праўдзе»: «біць, каб рука не дрыжэла над рукой шляхецкага дзіцяці» [Відаць, маецца на ўвазе прыпісваны Каліноўскаму выраз: «Паўстанне мае быць чыста народным — шляхта, паколькi з намi не пойдзе, няхай гiне — тады сялянская сякера не павiнна спынiцца нават над калыскай шляхецкага дзiцяцi!» — НН]. На Наваградчыне, напрыклад, вешалі тых, хто не падтрымліваў сялян. [Відаць, маюцца на ўвазе
Смалянчук: Падобныя выказванні недасведчанай асобы выклікаюць толькі абурэнне.
Словы, якія прывёў Хурсік, узятыя з успамінаў аднаго з ідэйных апанентаў Каліноўскага. У «Мужыцкай праўдзе» нічога падобнага не было і не магло быць.Пры ўсіх рэзкіх заявах супраць здраднікаў (з усіх станаў!) і нават мянушцы «дыктатара Літвы»
не Каліноўскі, а Мураўёў і ягоныя прыспешнікі развязалі сапраўдны тэрор.Не хачу апраўдваць і паўстанцаў, ад рук якіх таксама гінулі цывільныя людзі, але ж трэба разумець, што на самой справе ў Беларусі і Літве адбывалася амаль што грамадзянская вайна. Урадавай хлусні, што нібыта паны паўсталі, каб вярнуць прыгон, супрацьстаяла ідэя «мужыцкай праўды» Каліноўскага і ягоных паплечнікаў…
Апошнім часам пачынаюць абяляць Мураўёва: маўляў, дзякуючы яго дбанням прыгон у заходніх губернях быў адменены хутчэй, чым у цэнтральнай Расіі. На самой справе, толькі паўстанне прымусіла расейкіх чыноўнікаў пайсці на гэты крок!Чытаючы ўспаміны і архіўныя дакументы, выразна бачыш, што
Мураўёў для пераважнай часткі грамадскасці быў і застаўся «вешальнікам». Дзіўна і абуральна, што ў Беларусі знаходзяцца «спецыялісты», якія раўняюць яго з Каліноўскім.





