У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскае «Дынама» 8 студзеня ў Яраслаўлі прайграла мясцоваму «Лакаматыву» — 1:4 (1:3, 0:1, 0:0).

Пасля 41 гульні «Дынама» з 53 ачкамі займае пятае месца ў дывізіёне Тарасава, дзясятае ў Заходняй канферэнцыі і 19-е ў агульнай табліцы. Каманда атрымала 12 перамог у асноўны час, 5 у авертайме, 1 па булітах, зведала 2 паражэнні па булітах, 3 у авертайме і 18 у асноўны час, закінула 97 і прапусціла 125 шайбаў.

Наступны матч «Дынама» правядзе 10 студзеня ў гасцях супраць ніжагародскага «Тарпеда».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?