У гэтым гаражы застрэліўся потым забойца міліцыянта.

У гэтым гаражы застрэліўся потым забойца міліцыянта.

У Мінску 8 студзеня пры выкананні службовых абавязкаў забіты супрацоўнік міліцыі, яго калега паранены. Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова,

у другой палове дня следча-аператыўная група выбыла на месца здарэння ў прыватны сектар Маскоўскага раёна па заяве адной з мясцовых жыхарак аб тым, што на вуліцы Машыністаў нехта страляе з агнястрэльнай зброі па яе сабаку.
Жанчына тэлефанавала ў міліцыю па тэлефоне 102. У часе адпрацоўкі прыватнага сектара яна паказала на канкрэтнага грамадзяніна, які, па яе словах, стрэляў у жывёлу.
Супрацоўнікі міліцыі пачалі апытваць мужчыну 1953 года нараджэння, які пражывае ў адным з дамоў прыватнага сектара. У адказ ён дастаў пісталет і адкрыў агонь на паражэнне.
У выніку адзін з міліцыянтаў загінуў на месцы, другі атрымаў раненні.
Супрацоўнікі міліцыі стралялі ў злачынца, але ён схаваўся ў гаражы, размешчаным каля дома, дзе скончыў жыццё самагубствам, стрэліўшы сабе ў галаву.

Следчая група працуе на месцы здарэння.

Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску распачата справа па арт. 362 Крымінальнага кодэкса (забойства супрацоўніка органаў унутраных спраў у сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?