Экс-прэм’ер Украіны Юлія Цімашэнка, асуджаная на 7 гадоў зняволення, абвясціла акцыю грамадзянскага непадпарадкавання. Яна адмаўляецца ехаць у суд, кантактаваць са следчымі і вяртацца ў палату ў знак грамадзянскага непадпарадкавання.

«Каб зменшыць у грамадстве страх перад вашым рэжымам, каб яшчэ раз сказаць, што вы прыніжаеце і разбураеце Украіну, я абвяшчаю сваю асабістую акцыю грамадзянскага непадпарадкавання. Менавіта такое маё права прадугледжана ч.5 арт.55 Канстытуцыі Украіны. На сёння гэта адзінае маё права, якім я магу зараз скарыстацца», — гаворыцца ў адкрытым лісце экс-прэм’ера да прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, тэкст якога апублікаваў абаронца Цімашэнкі Сяргей Уласенка.

На думку Цімашэнкі, Украіна за час прэзідэнцтва Януковіча амаль страціла шанец стаць еўрапейскай дзяржавай. Акрамя таго, яна заяўляе, што адмаўляецца прызнаваць пракурораў і следчых і не мае намеру больш з імі мець зносіны:
«З гэтага моманту я больш не прызнаю вашых пракурораў і следчых. Яны не тыя, за каго сябе выдаюць. Яны несапраўдныя. Яны вашыя, Віктар Фёдаравіч».

Экс-прэм’ер заяўляе таксама, што не прыедзе ў суд добраахвотна, а калі яе паспрабуюць даставіць прымусова, будзе бараніцца: «З гэтага моманту я больш ні разу не прыеду добраахвотна ў ваш суд, бо гэта ўжо даўно не суд. Гэта інквізіцыя без справядлівасці і гонару для 46 млн. грамадзян Украіны».

Экс-прэм’ер таксама адмаўляецца вяртацца ў палату да таго часу, пакуль там не дэмантуюць відэаназіранне і не вывядуць варту. «З гэтага моманту я больш не падпарадкоўваюся устаноўленым вамі турэмным здзекам. Я больш ні разу не дазволю правесці мой асабісты дагляд або ператрус маіх рэчаў. Я буду фізічна бараніцца, нягледзячы на ​​хваробу. Я буду гэта рабіць так, як магу».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?