Двое дарослых і дзіця загінулі пры пажары жылога дома ў вёсцы Слабодка Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.

Паведамленне пра тое, што гарыць жылы дом, паступіла на лінію 101 ад суседкі. Прыбыўшы на месца, ратавальнікі-пажарныя знайшлі загінулымі пенсіянерку — гаспадыню дома, яе сына, а таксама ўнука гаспадыні — вучня 1 класа. Як растлумачылі ў МНС, перад трагедыяй хлопчык застаўся начаваць у бабулі.

«Разглядаюцца некалькі версій прычын пажару, у тым ліку неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні загінулага мужчыны», — дадалі ў ведамстве.

Ратавальнікі-пажарныя яшчэ раз заклікаюць усіх быць вельмі асцярожнымі з агнём і трымацца правілаў пажарнай бяспекі. Па статыстыцы 90% пажараў адбываюцца ў жылым сектары, а 76% загінулых сталі ахвярамі пажараў менавіта з-за неасцярожнага абыходжання з агнём.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?