Прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавэс не зможа прыняць удзел у цырымоніі інаўгурацыі, запланаванай на чацвер, пацвердзіў урад краіны.

Нягледзячы на тое, што чуткі пра гэта хадзілі і раней, гэтым разам улады краіны афіцыйна прызналі, што з-за праблемаў са здароўем Чавэс не прынясе прысягу.

Інаўгурацыю пакуль адклалі на нявызначаны тэрмін.

Лідар апазіцыі Энрыке Капрылес заклікаў Вярхоўны суд краіны праясніць сітуацыю ў сувязі з тым, што прэзідэнт Уга Чавэс не зможа прынесці прысягу 10 студзеня.

Капрылес сцвярджае, што ў адпаведнасці з канстытуцыяй, калі Чaвэс не прынясе прысягу да 10 студзеня, лідар Нацыянальнай асамблеі павінен узяць на сябе паўнамоцтвы в.а. прэзідэнта краіны да правядзення новых выбараў.

Урад Венесуэлы сцвярджае, што інаўгурацыя прэзідэнта гэта толькі фармальнасць.

Уга Чавэс знаходзіцца ўжо месяц у бальніцы на Кубе, дзе яму зрабілі аперацыю ад раку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?