Мінская міліцыя шукае 25-гадовага жыхара сталіцы, раней судзімага за махлярства, які нажываўся на жаданні суграмадзян зэканоміць.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, малады чалавек размясціў у інтэрнэце аб’яву аб аказанні паслуг па дастаўцы з-за мяжы электроннага абсталявання, парфумерыі і брэндавага адзення.

Цэны ўказваў ніжэйшыя за рыначныя на 20–25%, тлумачачы тым, што ў Польшчы, нібыта, разарылася буйная фірма і зараз увесь тавар распрадаецца.
Кліенты не прымусілі сябе чакаць — яны звярталіся да прадпрымальнага мінчаніна і пакідалі ў якасці перадаплаты ад 200 да 500 даляраў ЗША.

Патэнцыяльным пакупнікам выдавалася распіска з указаннем рэальных пашпартных даных прадаўца. Але як толькі грошы апыналіся ў яго кішэні, малады чалавек знікаў, выдаляў аб’яву і мяняў нумар тэлефона. Дзякуючы гэтай схеме без грошай і пакупак засталіся дзясяткі гараджан.

Зараз асоба зламысніка ўстаноўлена, вядзецца яго вышук.

Калі Вам што-небудзь вядома пра змешчанага на фота чалавеку або Вы пацярпелі ад яго дзеянняў, пераканаўчая просьба звярнуцца па тэлефонах: 226-20-85, 222-04-42 (46), 8-029-636-18-00 або па тэлефоне «102».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?