Цэзар Карыма з Нью-Ёрка адзначыў сваё 30-годдзепа-свойму: працуючы рэкламшчыкам, ён назбіраў дастаткова грошай і звольніўся з працы, каб правесці год з сваёй сям’ёю і ў падарожжах. Каб паглядзець на сваё жыццё збоку, ён вырашыў запісваць па адной секундзе відэа кожны дзень, каб праз год атрымаць 6-хвіліннае відэа — вынік года жыцця.

«Але па прашэсці 6 тыдняў я зразумеў, што буду займацца гэтым заўсёды — у мяне будзе гадзіна відэа, якая пакажа дзесяць гадоў майго жыцця, а калі дажыву да 80, у меня будзе фільм на 5 гадзін», — кажа Цэзар у інтэрв’ю BBC.

«Ідэя ў тым, каб проста мець дакументальны матэрыял пра тваё жыццё, які дапаможа зразумець, ці ўвогуле табе падабаюцца рэчы, якія ты робіш», — кажа ён.

Часам Цэзар літаральна прымушаў сябе здымаць: напрыклад, калі ён цягам двух месяцаў быў побач са сваёй сястрой у бальніцы.

Цэзар упэўнены, што такой спосаб паглядзець на сваё жыццё дазваляе звярнуць увагу на штодзённую руціну, да якой усе хутка прывыкаюць. «Але ж шмат прыўкрасных момантаў жыцця цягнуцца не даўжэй за секунду», — кажа ён.

Натхнёны вынікам сваёй працы, Цэзар стварыў праграму для мабільных прылад пад назвай 1 Second Everyday, якая дазваляе запісваць секунду відэа кожны дзень, а потым скампанаваць відэа ў адзін фільм.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?