Краслаўка. Курляндская губерня. Адбылася тут вечарынка на каторай была пастаўлена камедыя «Міхалка» па-беларуску. Увесь час як ігралі камедыю публіка гудзела, як пчолы ў вуллю ад задавальнення. Публіцы на вечарынцы было больш, чым магла зала стоўпіць, так што па двое сядзела на адным крэсле.

«НН». № 1. 1913.

Правапіс для Прэзідэнта. Акадэмія навук прапанавала пісаць слова «прэзідэнт» з вялікай літары ў любым значэнні. «І гэта будзе правільна, бо гэта вышэйшая асоба ў нейкай іерархіі», — кажа дырэктар Інстытута мовазнаўства Аляксандр Падлужны. «Дырэктароў вельмі і вельмі шмат, а прэзідэнты — адзінкі, дзе б яны ні былі», — дадае ён.

«НН». № 1. 2003.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?