У першыя дні студзеня закрыўся «Еўраопт» на вуліцы Алібегава ў Мінску. Гэта адна з найбуйнейшых сталічных крамаў сеткі. Большыя толькі гіпердыскаўнтэр за МКАД і крама на Казінца.

Як паведамілі супрацоўнікі «Еўраопта» на Алібегава,

крама адкрыецца не раней за травень 2013 года. У ёй будзе праведзена маштабная рэканструкцыя — у прыватнасці, гандлёвы зал павялічыцца ў некалькі разоў.

Да 2003 года крама неаднаразова пераходзіла з рук у рукі. Папярэднім уласнікам быў бізнэсмэн Павел Шумілаў. Тады крама называлася «Таір».

У Мінску працуе 26 крамаў «Еўраопта», а агулам у краіне — 123 крамы. Гэта найбуйнейшая прыватная гандлёвая сетка Беларусі. Яна прадстаўленая ў 39 гарадах краіны.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?