Уначы 8 студзеня на Мінскай кальцавой разбілася маладая кампанія. У салоне «Мерсэдэса» знаходзілася трое хлопцаў, калі аўто ўрэзалася ў слуп. У выніку адзін пасажыр загінуў, другі — у бальніцы, кіроўца моцна не пацярпеў.

На форумах у інтэрнэце пішуць, што за рулём нібыта быў сын Надзеі Каткавец, экс-намесніцы міністра сельскай гаспадаркі. Сыноў, дарэчы, у яе чатыры. Але, як высветліла «Наша Ніва», гэта не так.

У «Мерсэдэсе» ехаў пляменнік Каткавец — сын яе роднага брата. Але не ён быў за рулём.

19-гадовы хлопец пацвердзіў нам, што пацярпеў у той страшнай аварыі.

У лістападзе на МКАД здарылася падобная аварыя. Аб ліхтарню разбіліся маладыя людзі на «Акуры». Пасажыр таксама загінуў на месцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?