Папулярнай песняй гэты верш Марыны Цвятаевай, напісаны ў першай палове ХХ стагоддзя, стаў у 1970-я, калі яго праспявала Ала Пугачова ў культавым савецкім фільме Эльдара Разанава «Іронія лёсу, або Лёгкі дух».

На беларускую мову верш Цвятаевай пераклаў Лявон Баршчэўскі -- як і многія іншыя шлягеры.

Мне ўсцешна, што Вы хворыя не мной,
Мне ўсцешна, што я хворая н Вамі,
Што восі зраўнаважанасць зямной
Не зрушыцца пад нашымі нагамі.
Мне ўсцешна, што без пыхі ледзяной
Магу быць з Вамі — й не хітрыць вачамі,
Не чырванець, не бавіцца маной, —
Адно судакранацца рукавамі…
Мне ўсцешна, што не сорамна ані
Пры мне Вам абдымаць яе, другую,
Што Вы мне не прарочыце ў агні
Пякельным быць, бо я ня Вас цалую,
Што Вы імя з пяшчотай дзень пры дні
Маё не паўтараеце ўпустую
І што сярод царкоўнай цішыні
Ніколі не спяюць нам: алілуя!
Я ўдзячная Вам сэрцам і душой
За тое, што, не ведаючы самі,
Вы любіце мяне; за мой спакой,
За нашы не-гулянні вечарамі,
За поўню, што не ў нас над галавой,
За тое, што не бачыліся днямі,
Што ўсё ж — на жаль! — Вы хворыя не мной,
Што ўсё ж — на жаль! — я хворая не Вамі.

Арыгінал — спявае Ала Пугачова:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?