На вуліцах Мінска з’явіліся білборды з выявай асветніцы Ефрасінні Полацкай.
Вялізныя партрэты (8×4 і 6×3 метра) размешчаныя ў розных раёнах горада — на вуліцах Сурганава, Карла Лібнехта, на МКАД. Апроч стылёвай выявы самой святой, на іх напісаныя гады жыцця Ефрасінні — 1104–1167.

Праект «Родныя даты» рэалізуе кампанія «Белзнешрэклама», тая самая, што ў 2011 годзе радавала мінчукоў праектам «Смак беларускай мовы».

Як патлумачылі «НН» спецыялісты «Белзнешрэкламы»,

сёлета на працягу года на білбордах з’явяцца яшчэ некалькі постацяў з гісторыі Беларусі.
Праўда, канкрэтных персанажаў яшчэ не выбралі.

Магчыма, што мінчукі ўбачаць і білборды з самымі значнымі датамі з гісторыі краіны. Падзеі, вартыя ўшанавання, будуць выбірацца ўнутры кампаніі.

Неўзабаве праект «Родныя даты» выйдзе за межы Мінска.

Білборды будуць размешчаныя ў некаторых абласных цэнтрах краіны.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?