Завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да вадзіцеля «Поршэ Каен», які збіў вечарам 13 лістапада 2012 года трэцякласніка каля школы № 23 на вуліцы Панчанкі ў Мінску,
паведаміла афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова.

Матэрыялы крымінальнай справы будуць перададзеныя пракурору для далейшага адпраўлення ў суд.

Абвінавачаны некалькі разоў накіроўваў хадайніцтвы аб змяненні яму меры стрымання з узяцця пад варту на больш мяккую, але суд у гэтым адмовіў.
    Нагадаем, 13 лістапада ў 19 гадзін 37-гадовы мінчанін, дырэктар прыватнага прадпрыемства, за рулём «Поршэ Каен» рухаючыся па мясцовым праездзе насупраць дома 56 па вуліцы Панчанкі, пад’ехаўшы да школы пад забараняльныя знакі, учыніў наезд на дзевяцігадовага вучня 3-га класа, які раптоўна выбег на праезную частку. У выніку ДТЗ дзіця атрымала цяжкія траўмы і памерла ў аўтамашыне хуткай медыцынскай дапамогі.
    Следчым упраўленнем упраўлення Следчага камітэта па Мінску ў адносінах да вадзіцеля распачата крымінальная справа на падставе ч. 2 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, што мела вынікам па неасцярожнасці смерць чалавека). Пазней яна была перададзеная для расследавання ў цэнтральны апарат СК. Пасля выстаўлення вадзіцелю абвінавачання, у пачатку снежня, ён быў узяты пад варту.
    Учыненне злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317 КК, караецца папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?