Больш як мільён пасажыраў было перавезена па Беларускай чыгунцы цягнікамі міжрэгіянальных, рэгіянальных ліній бізнес-класа і міжнародных ліній з 20 снежня па 7 студзеня. Гэта перавысіла ўзровень аналагічнага леташняга перыяду на 17,7%, паведамляе прэс-служба БЧ.

У тым ліку ў межах Беларусі цягнікамі міжрэгіянальных ліній і рэгіянальных ліній бізнес-класа перавезена 747,2 тыс. чалавек, або на 30,3% больш.

Для забеспячэння перавозак пасажыраў у перыяд навагодніх і калядных святаў Беларускай чыгункай былі прызначаныя 43 пары дадатковых цягнікоў для перавозкі пасажыраў у межах краіны. Апрача таго, сумесна з ААТ «РЧ» было дадаткова прызначана 68 пар цягнікоў у міжнародных зносінах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?