Даследчыкі з універсітэта ў Ньюкасле (Вяликабрытанія) змаглі патлумачыць, чаму пасля доўгага знаходжання ў гарачай ванне пальцы робяцца зморшчанымі.
Гэту фізіялагічную з'яву называюць загадкай усіх часоў і народаў.
Паводле гіпотэзы брытанскіх даследчыкаў, мокрыя прадметы прасцей трымаць пальцамі са зморшчынамі, чым сухімі і гладкімі.
Яны выказалі здагадку, што няроўнасці на пальцах з'явіліся ў продкаў сучаснага чалавека ў выніку эвалюцыі, калі ім даводзілася даследаваць вадаёмы і шукаць у мокрай траве ежу.Гэта значыць, зморшчыны на пальцах -- для лепшага счаплення з прадметамі.
Доўгі час існавала меркаванне, што зморшчыны ёсць вынікам набрынання скуры пад вадой, але апошнія даследаванні паказалі, што яны ўтвараюцца з-за сціскання пад вадой крывяносных сасудаў, а гэта, у сваю чаргу, вынік дзейнасці сімпатычнай нервовай сістэмы. Той факт, што ў з'яўленні зморшчын задзейнічанае кровазабеспячэнне, прымусіў навукоўцаў задумацца пра больш глыбокія эвалюцыйныя прычыны іх існавання.





