У В’етнаме 14 палітычных актывістаў прызнаныя вінаватымі ў змове з мэтай звяржэння камуністычнага ладу.
Усе падсудныя, акрамя аднаго, прысуджаныя судом правінцыі Нгеан да турэмных тэрмінаў — для некаторых тэрмін зняволення складзе 13 гадоў.
Сярод асуджаных ёсць каталікі, блогеры і студэнты. Адзінаццаць з іх асуджаныя за сяброўства ў палітычнай партыі В’ет Тан, якая базуецца ў ЗША і ў В’етнаме лічыцца тэрарыстычнай.
Праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заявіла, што актывісты ажыццяўлялі свае грамадзянскія правы і іх дзейнасць не адпавядае вылучаным супраць іх крымінальным абвінавачванням.





