Слуханне справы мадэльера Аляксандра Варламава пачнецца ў судзе Ленінскага раёна Мінска 4 лютага. Яно будзе праходзіць у адкрытым рэжыме, паведамілі БелаПАН у раённым судзе.
Варламаву ставіцца ў віну ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209 КК (махлярства ў асабліва буйным памеры), ч. 3 арт. 210 КК (крадзеж у буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ч. 2 арт. 211 КК (прысваенне маёмасці), ч. 1 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў), ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі). Матэрыялы справы складаюць 147 тамоў.
***
Аляксандр Варламаў — дырэктар ПУП «Агенцтва моды Сашы Варламава», былы мастацкі кіраўнік цэнтра сучаснага стылю і моды Universum models упраўлення па справах культуры БДУ, былы намеснік старшыні арганізацыйнага камітэта рэспубліканскага
У якасці сведак па крымінальнай справе дапытаныя больш як 800 чалавек. Пацярпелымі прызнаныя 353 асобы.
Паводле даных следства, агульны матэрыяльны ўрон, прычынены злачыннымі дзеяннямі Варламава, склаў больш як 1 млрд. 200 млн. рублёў.
Варламаў быў змешчаны пад варту 20 мая 2011 года.





