Упраўленнем Следчага камітэта па Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы паводле абвінавачання мінчаніна 1981 года нараджэння ў злачыннай дзейнасці,кваліфікаванай згодна з ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў, якое пацягнула прычыненне шкоды дзяржаве ў асабліва буйным памеры), справа накіравана пракурору для перадачы ў суд. Пра гэта БелаПАН паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў.
Крымінальная справа была распачата ў красавіку 2012 года ўпраўленнем дэпартамента фінансавых расследаванняў па Мінску і Мінскай вобласці Камітэта дзяржаўнага кантролю, пасля чаго перададзена для расследавання ў следчае ўпраўленне УСК па Мінску.
Яна праз падкантрольныя лжэпрадпрымальніцкія структуры дапамагала прадпрымальніку ўхіляцца ад выплаты падаткаў, пераводзіць ў наяўныя грашовыя сродкі і легалізоўвацьПадчас следства ўстаноўлена, што абвінавачаны, уладальнік афіцыйна зарэгістраванага ТАА, якое займаецца аптовымі пастаўкамі аўтазапчастак, на працягу 2009–2010 гадоў сістэматычна карыстаўся паслугамі злачыннай групы.
Абвінавачанаму ставіцца ў віну ўхіленне ад выплаты падаткаў і збораў на 277 млн. рублёў.Акрамя таго, у матэрыялах крымінальнай справы фігуруюць легалізаваныя абвінавачаным у выніку незаконнай
Абвінавачаны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.





